Спадчына: Кобрынская спецшкола для дзяцей з парушэннямі слыху
Чацвер, 06 Жнівень 2026 08:27
2026 г. — 80 гадоў з часу адкрыцця Цэнтральнай рэспубліканскай школы для дзяцей з парушэннямі слыху і мовы (1946), якая з цягам часу стала Дзяржаўнай установай адукацыі «Кобрынская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат»
Вытокі ДУА «Кобрынская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат» пачынаюцца з вул. Савецкай, адной са старэйшых у г. Кобрыне. Тут у 1870 г. быў пабудаваны тыповы будынак салдацкіх казарм. У пачатку ХХ ст. у ім размясцілі школу. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі прыстасавалі пад стайню.